?

Log in

No account? Create an account

Сяргей АНДРОСЕНКА

Жывы Журнал арганізатара Мінскага гей-прайда

Previous Entry Share Next Entry
Ці рэалістычна зрабіць з пасіўнай супольнасці актыўную?
siarozhka

На фота: гурт "Разбітае сэрца пацана" на закрыцці Мінскага гей-прайда 2011 - канцэрце "Любоў ратуе свет" супраць гвалту над ЛГБТ-моладдзю

Апошнім часам атрымліваю ад геяў і лесбіянак шмат пытанняў рознага кшталту, хтосьці звяртаецца па параду, нехта з простымі пытаннямі, апошняе ж пытанне прымусіла задумацца глыбей - простага адказу не атрымалася. "Чаму ЛГБТ-супольнасць такая пасіўная ў пытанні адстойвання сваіх інтарэсаў?", - задаў мне пытанне 22-гадовы хлопец з аднаго раённа горада Беларусі.ЛГБТ-супольнасць Беларусі не існуе па за межамі беларускага грамадства. Пасіўнасць ЛГБТ-супольнасці завязана на беларускай культуры, выхаванні і каштоўнасных інтарэсах. Сітуацыя ў нашай супольнасці адпаведная сітуацыі ў беларускім грамадстве, хіба што розныя маштабы. Дзяржава выхавала спажывецкае грамадства, якому патрэбна ежа, вопратка і алкаголь з забавамі, усё. Развіццё асобы ўхваляецца, але ў фармальным рэчышчы: алімпіяды, афіцыйныя і легальныя конкурсы, спаборніцтвы, усё паводле дзяржстандартаў. Правы чалавека і ЛГБТ-актывізм, звязаны з імі, па за дзяржстандартамі. Таму ўлады на гей-клубы ў нас з большага глядзяць нармальна, у адрозненні ад ЛГБТ-арганізацый і Гей-прайда.

Большасць геяў і лесбіянак лічаць праваабарончыя мэсэджы ЛГБТ-арганізацый утапічнымі і нерэалістычнымі, бо вынік працы нельга памацаць заўтра ці паслязаўтра, хаця і ёсць ён за апошнія 3-5 гады, трэба сабрацца і напісаць для прагматыкаў добрую аналітычную працу на гэты конт. ЛГБТ-рух - гэта не Трактарны завод, вынікі дзейнасці і працы разглядаюцца ў догатэрміновай перспектыве, на заводзе шруба ж гатовая па заканчэнні працы сёння ж, як і ў пякарні булачкі пякуцца хутка.


Мы павінны ўлічваць сённяшнія патрэбнасці і патрабаванні ЛГБТ-супольнасці, але не проста ўспрымаць іх, але таксама фарміраваць іх. У некаторай ступені мы павінны быць палітыкамі і стратэгамі.

Магчыма, як я пісаў раней у нататцы "Маргінальны і ілюзорны свет гей-супольнасці", беларускай ЛГБТ-супольнасці патрэбна нейкае абуджэнне. Напрыклад, для беларусаў сталі пераломнымі падзеі 19 снежня і міліцэйскае і пракурорскае бязмежжа падчас і пасля "маўклівых" акцый салідарнасці, давер да апазіцыі і праваабаронцаў рэзка павысіўся, хаця дзяржава і запужала грамадзян, каб тыя не дэманстравалі сваю грамадзянскую актыўнасць. Пакуль самай яркай падзеяй у развіцці ЛГБТ-супольнасці з'яўляецца Гей-прайд, мы павінны яго якасна выкарыстоўваць для прыцягнення ўвагі, падтрымкі і новых валанцёраў з ліку ЛГБТ-супольнасці і бліжэйшага атачэння. Мы можам праводзіць і іншыя профільныя фестывалі: кіно, музыкі, арту, крэатыву.

Наша праца і абавязак, як людзей, якія ўзялі на сябе адказнасць зрабіць жыццё ЛГБТ больш бяспечным і камфортным у будучым - таксама стымуляваць развіццё ЛГБТ-супольнасці, натхняць яе, прымушаць крытычна мысліць. Зрэшты, метады, якія мы абралі для развіцця праваабарончага праекта "ГейБеларусь" развіваюць не толькі саму арганізацыю, але і аказваюць уплыў на іншыя ЛГБТ і праваабарончыя арганізацыі краіны і праціўнікаў ЛГБТ-раўнапраўя. Колькасць уцягнутых у публічную прастору прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці за апошнія 3 гады задавальняльная, "ГейБеларусь" і Мінскі гей-прайд прымусілі ЛГБТ-супольнасць пачаць думаць палітычна, нехта пачаў падтрымліваць метады арганізацыі, нехта іх асуджаць і наракаць на іх, былі падтрыманы пачынаючыя ініцыятывы і ідэі. Нехта працуе не ў камандзе "ГейБеларусі", але знаходзіць сябе ў іншых праектах і арганізацыях, не толькі выключна ЛГБТ-накірунку. Гэта нармальны працэс развіцця ЛГБТ-супольнасці.

ЛГБТ-арганізацыі і лідары арганізацый і ініцыятываў маюць на сабе вялікую адказнасць па фарміраванні стаўлення да ЛГБТ-актывізму. Розныя групы абіраюць розныя метады. Гэта таксама здаровы працэс развіцця ЛГБТ-супольнасці, ад якой нельга чакаць раптоўнага прадукта, як хутка спечанага каравая. Такім чынам, праваабарончы праект "ГейБеларусь" абірае метады працы, прывабныя для людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і для моладзі, спалучэнне сур'ёзнага і досугавага чыннікаў у сваёй дзейнасці, але застаецца адчыненай і для сталых і сур'ёзных людзей. Мы імкнемся быць талерантнымі да іншых меншасцяў і цікавымі для гетэрасэксуалаў. 

Калі ЛГБТ-супольнасць пасіўная, ці значыць гэта, што мы хочам змяніць сітуацыю? Калі "так", то мы павінны ставіць сабе задачы і мэты і дасягаць іх, а не наракаць на цяжкасці. "Актыўную ЛГБТ-супольнасць" можна разглядаць для пачатку не як сродак, а як мэту. Для Беларусі актуальна такая мэта.

Для прыцягнення новых людзей, прыхільнікаў, спонсараў, партнёраў беларускаму ЛГБТ-руху неабходны моцныя выбітныя лідары, мы не зможам развівацца ў безасабовым ЛГБТ-руху, не сёння, беларускаму ЛГБТ-руху патрэбны асобы, якія не проста робяць нешта добрае, а якія маюць палітычны ўплыў на ЛГБТ-супольнасць і развіццё грамадскага сектара.

У нас была перапіска з прадстаўнікамі ўрадаў Нідэрландаў, Швецыі і Нарвегіі. Рэкамендацыі заходніх чыноўнікаў, праваабаронцаў і ЛГБТ-актывістаў, грамадствы якіх знаходзяцца на больш высокім узроўні развіцця, спрабуюць ужывацца і ў развіццё беларускага ЛГБТ-руха і гэта дае некаторы плён. Безумоўна, мы не забываемся на нацыянальныя асаблівасці і інтарэсы.

Развіццё назіраецца. Тыя, хто некалі займаўся культурнымі і палітычнымі пытаннямі, пачынаюць даваць палітычныя ацэнкі, беларускі ЛГБТ-рух пачынае мець твары. Нельга даваць і ацэнку сітуацыі па адным сённяшнім стане ЛГБТ-руха, ацэнку беларускаму ЛГБТ-руху можна даць у перспектыве ягонага развіцця ў апошнія 3 гады, тады будуць відавочны стратэгічныя перамогі і слабыя бакі, будзе бачна развіццё і рэальны стан сёння. 

Сказаць, што беларускі ЛГБТ-рух абсалютна пасіўны будзе памылковым, але ад нас залежыць як інтэнсіўна ён будзе развівацца, удзельнічаць і наколькі моцны палітычны ўплыў будзе ў беларускага ЛГБТ-руха, які складаецца з разнастайных асоб і арганізацый, вельмі часта такіх, якія не супрацоўнічаюць паміж сабой. Гэта таксама ўплывае на моц ЛГБТ-руха ў палітычным плане, мы паўтараем памылкі апазіцыі і выстаўляем арганізацыйныя інтарэсы вышэй агульных інтарэсаў. Навучыцца захоўваць баланс і быць карэктнымі адзін да аднаго - таксама майстэрства. Але таксама ўзнікае пытанне, якія арганізацыі могуць удзельнічаць у распрацоўцы стратэгіі беларускага ЛГБТ-руху, асаблівасць беларускага кантэкста прымушае разважаць над тымі пытаннямі, якія ў свабодных грамадствах не павінны ўзнікаць.

Як лідары сваіх арганізацый і ініцыятываў, мы павінны заахвоціць ініцыятыву ЛГБТ-супольнасці, узнагародзіць яе, паспрыяць пераадоленню страха ў ЛГБТ-супольнасці. Дасягненне нашых мэтаў залежыць ад таго, наколькі моцна мы хочам іх дасягнуць. І проста словамі тут не абысціся.

Пытанне зададзенае мне, павінна быць зададзена не толькі мне, а ўсім, хто уплывае на развіццё беларускага ЛГБТ-руха.

Лідары, азірніцеся назад. Ці выканалі мы тое, што планавалі? І ці ўвогуле плануем мы сваю дзейнасць? Ці займаемся аналізам і ацэнкай выкананага? Ці можам мы сказаць, што мы паспяхова працавалі ў апошнія гады? Відавочна, нам ёсць куды развівацца. Супрацоўніцтва і салідарнасць будуць не на апошнім месцы ў паспяховасці рэалізацыі нашых задум.


  • 1
Прапаную гей-парад
На тутэйшы добры лад:

Пышна гронкамі на дрэўцах
Мы павесім вычварэнцаў.

Хай цалуюцца сабе
На ліхтарным, на слупе!

Сачыніць падобны шэдэўр - гэта сапраўднае майстэрства. :)

  • 1