Зарэгістраваны даверанай асобай гомельскага кандыдата ў дэпутаты Ігара Случака
Надыходзіць чарговы Дзень Народзінаў. Запрашаю на КВІР-баль
Традыцыйна арганізую на свой Дзень Народзінаў атмасферную квір-вечарыну. Калі ёсць здароўе і жаданне, прыходзь не раздумваючы! :)
У выкладчыка-палітолага БДУ, аказваецца, праблемы з сэкс-меншасцямі
Дзяржаўны палітолаг з БДУ Усевалад Шымаў, відавочна, шукае магчымасць атрымаць прыбаўку да заробку. Давялося яму швецкіх мядзведзікаў у "Савецкай Беларусіі" абвінаваціць ледзь не ў "прапагандзе гомасэксуалізма"...
Жаночая вечарына ў Мінску! 03.08.2012 з "NAKA"

Рок-бэнд "NAKA", Аксана Пагодзіна і Сяргей Андросенка запрашаюць на культурную жаночую вечарыну!
Праваабарончы праект «ГейБеларусь» запрашае на самую спякотную і незабыўную жаночую вечарыну гэтага лета.
Свая кампанія, атмасфера любові і ўтульнасці чакаюць Вас.
3 жніўня (пятніца) ў мінскім "Клубе 6_А" на нашай вечарыне ўпершыню выступіць гурт «Naka». Аб гэтым гурце, яе удзельніках, яе песнях можна гаварыць і пісаць доўга, але коратка апісаць гурт «Naka» - дык гэта апісаць Джэніс Джоплін на апошнім прыпеве «One Good Man». Яны не падобныя ні на каго, іх музыка - шчырая і арыгінальная, іх тэксты пранізлівыя і глыбокія, гэта не проста рок, гэта моманты ісціны.
Вечарынка стартуе 3 жніўня (пятніца) а 23.00 у «Клубе 6_А», па адрасе Партызанскі праспект, 6а.
Кошт уваходу: 70.000 беларускіх рублёў.
Уваход па спісе “ГейБеларусі” вольны.
Інфармацыя па тэлефоне: +37529 8630000
Уваход для асоб ад 18 год.
Сустрэча УКантакце: http://vk.com/womensparty_gaybelarus_2012
Круглый стол "ЛГБТ и образование" 12 мая
Приглашаем к участию учителей, преподавателей, психологов, студентов, учащихся и других заинтересованных лиц.
НАВІНА
Запрашаем на навучальны візіт "Правы ЛГБТ і дэмакратыя" з удзелам у Варшаўскім Прайдзе 2012
У праграме візіта: актыўны ўдзел у мерапрыемствах Варшаўскага гей-прайда, Парадзе роўнасці, наведванне Польскага Сейма і Міністэрства Замежных Спраў Польшчы.
Арганізатары аплочваюць усе выдаткі падчас візіту, а таксама дапамагаюць з атрыманнем візы.
НАВІНА
Эксклюзіўны відыё-рэпартаж з Дня Волі 2012 ад украінскай "Палітычнай Крытыкі"
Прапануем Вашай увазе эксклюзіўны відыё-рэпартаж з мінскага Дня Волі 2012 ад журналістаў украінскага часопіса “Палітычная крытыка”. Журналісты Віталь Атанасаў і Аляксей Радынскі заснялі ўдзел арганізаванай ЛГБТ-групы ў адной з найбольш значных грамадска-палітычнай падзей Беларусі.
Нагадаем, 15 актывістаў праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і аргкамітэта Мінскага гей-прайда выйшлі 25 сакавіка з вясёлкавымі сцягамі, сусветным сімвалам руху за правы ЛГБТ-супольнасці, на шэсце беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў Мінску, прымеркаванага да Дня Волі. Арганізатары не перашкаджалі руху ЛГБТ-калоны.

Сёння праваслаўны Вялікдзень
Я атэіст. Свабода сумлення дазваляе мне гэта. У Еўропе на гэта ёсць права.
Напрыканцы тыдня ўсе газеты выходзілі з вялікоднымі віншаваннямі. Я іх прапускаў. Гэта мяне не датычыцца.
Сёння атрымаў віншаванне ад хлопца з Полацка. Павёў яму, што не святкую рэлігіёныя святы, бо не веру... Палачанін адказаў вельмі прыгожа.
"Уверен, что сила твоего духа сможет доказать в первую очередь всем ЛГБТ то, что мы сами должны верить в себя! Вера - это фундамент! Верить в себя - это жить свободно! Сережа! Дерзай! Я ВЕРЮ!!!! Не важно во что!".
Гэта, бадай, лепшае віншаванне на Вялікдзень для атэіста.

У Беларусі пачынаецца прыём заявак на ўдзел у КиївПрайд2012
У Беларусі пачынаецца прыём заявак на ўдзел у КиївПрайд2012
Асобам, выбраным арганізатарамі, будуць забяспечаны бясплатны праезд з Мінска да Кіева і назад, а таксама арганізавана пражыванне ў Кіеве ў дні форум-фестывалю. Плануемая дата групавога ад'езду з Мінска - 17 траўня, вяртанне ў Мінск – 22/23 траўня.
НАВІНА