Сяргей АНДРОСЕНКА

Жывы Журнал арганізатара Мінскага гей-прайда

Previous Entry Add to Memories Share Next Entry
Транс-Калядкі 2010
[info]siarozhka
Як мы калядавалі, транс-калядавалі, у мінулым 2009 годзе распавядаў ТУТ і ТУТ

Як прайшлі Транс-Калядкі 2010 можна ПАДРАБЯЗНЕЙ ПРАЧЫТАЦЬ ТУТ.

Упершыню мая малодшая сястра далучылася да акцыі "ГейБеларусі". Ёй толькі 12 год. Палітычныя акцыі для яе - яшчэ ранавата, а вось культурныя - ўжо сама тое. Агулам акцыя прайшла добра і пазітыўна, але ў мінулым было неяк весялей... Не хапала Фросі і Шаронавай, маіх слаўных сяброў-травесці. Ці трэ было ўсё ж такі выпіць 100 грамаў перад калядаваннем!? :))

У любым разе і печыва, і цукеркі, і сушкі яшчэ ляжаць на стале, чым вельмі ўдзячна частуюцца госці.

На фота: калядная зорка. :)

І летась было выдатна, і ў гэта супер. Так душэўна! А што вы спявалі?

Агульная: Каляда прыйшла – адчыняй варата!

Агульная:

Прыехала Каляда ў вазочку
Ды на сівенькім канёчку.
Прыехала Каляда ўвечары -
Зайграйце, дудкі, тоненька,
Скачыце, дзяўчаткі, хорашанька.
А вы, хлопчыкі, пазірайце,
Сабе дзяўчатак выбірайце!

1)
Калядую, калядую -
Каўбасу я чую!
Дайце мне каўбасу,
Я дадому занясу!
2)
Дайце мне кішку -
Я з'ем у зацішку.
Бацька сварыўся,
Каб я не барыўся.
3)
Коляд, коляд, калядніца,
Добра з мёдам паляндвіца.
4)

Мы даўно бліны не елі -
Мы бліночкаў захацелі.
Ой, бліны, бліны, бліны,
Ой, аладачкі.
5)
А маці казала,
Каб далі нам сала.

Агульная:

Ой, пахадзі каля печкі,
Пашукай нам перапечкі.
Ой, пахадзі каля кваскі,
Пашукай нам каўбаскі.
Вынесь сала, не скупіся,
Каб твой ячмень урадзіўся.
Каб нажалі сто коп жыта,
Каб сям'я была ўся сыта.
Каб скацінка вадзілася,
Каб пшаніца радзілася.
Усё!
Шчодры, шчодры,
Вечар добры.

А, якія вясёлыя калядкі! Плачу ад смеху.
Як хвалебна.
Сярожа, ты не супраць, калі я перавяду ваш артыкул і апублікую ў [info]lgbt_grani?

Канешне ж не. :) Я, наадварот, толькі "за"! :)

Гатова: http://community.livejournal.com/lgbt_grani/306114.html Сярожа, гэта самая вясёлая акцыя, якую я калі-небудзь бачыла. Вас нельга не кахаць. :))



Оў! Супер! Дзякуй!

Ну і там нешта яшчэ... :) Але гэта асноўнае падрыхтаванае было. :)

Буду вучыць беларускі па калядкам. :)
Дзякуй! :)

Я ўжо выказваўся з гэтае нагоды.Кітч!
Весяліцеся,гэтага вам забараніць,дакладна,ніхто ня можа!)))
п.с.але я сам на такое б не пайшоў)

эх, жаль в этом году не покалядавала с вами)))

You are viewing [info]siarozhka's journal