Home

Рэклама

Загарэлы
Праз 30 хвілін рулю на выходныя ў цікавую вандроўку па Беларусі. Дзікунамі на машыне вырашылі з сябрам пракаціцца па Заходняй Беларусі: Крэва - Баруны - Гальшаны - Іўе - Налібоцкая пушча - Наваградак - Мір - Нясвіж. Дзе будзем спыняцца на ноч яшчэ з дакладнасцю не ведаем. Але думаю, што выходныя будуць цікавымі. :) Вярнуся ў Мінск увечары ў нядзелю.
Загарэлы
У панядзелак 23 лістапада, позна ўвечары, буду ў Варшаве. Мой беларускі нумар тэлефона будзе працаваць у роўмінгу.
Загарэлы
Пазаўчора схадзіў у кіно на “2012” у кінатэатр “Масква”, менавіта той, дзе мулкія крэслы, бо ў “Беларусі” ўсе квіткі на фільм былі разабраныя на 3 дні наперад. Не благое кіно, хаця апошнія хвілін 20 нейкія прадказальныя, абсалютна без экшану. Сама кінушка агулам мне спадабалася.

А ўчора ўпершыню схадзіў на оперу. Па шчырасці, гэта быў абсалютна не паход паглядзець на адрэстаўраваны Нацыянальны Вялікі тэатр оперы і балету Беларусі. Мяне запрасіў малады чалавек, а мне было і прыемна, і проста цікава схадзіць. Праграмка оперы Моцарта “Вяселле Фігаро” зараз ляжыць побач з клавіятурай, як рэчавы доказ.Дарэчы, праграмка ў іх казырная. Усэнсе, прыгожая і дарагая.

Сёння іду на Вечар памяці трансгендараў у “Клуб 6_А” - вечар памяці забітых на глебе ксенафобіі транссэксуалаў.
Загарэлы
Руслан aGgro Кулик
15 ліст 2009 а 23:30:

"Пидары! не смейте употреблять вместе слова "Гей" и "Беларусь", а дальше лупите друг друга в задницы... "ГейБеларусь"!!! Я в шоке! какая нахрен "ГейБеларусь"! это просто пи*дец какой-то... вы, пидары, Беларусь не трогайте! ей и без вас не очень хорошо...
конституционные права им подавай... какие вам нахрен вообще права... я б за такое лишал бы вас гражданства или сажал бы в тюрьмы, что бы вы наконец получили то, чего вы в принципе так хотите... суки! "ГейБеларусь"! Ненавижу пидаров!"

Хлопец вучыцца:

ВНУ: МГУ им. А.А.Кулешова (бывш. МГПИ) '13
Факультэт: Экономика и право
Катэдра Правоведение
Форма навучаньня: Дзённае аддзяленьне
Статус Студэнт

Скарочана:
хлопец з кафедры права адгукаецца такім чынам пра назву праваабарончага праекта "ГейБеларусь"
Загарэлы
Апытанне грамадскай думкі, праведзенае беларускай сацыялагічнай лабараторыяй «Новак» па замове партнёра праваабрончага праекта «ГейБеларусь» - расійскага праваабарончага ЛГБТ-праекта GayRussia.Ru, выявіў, што 42% жыхароў Мінска не супраць правядзення прадстаўнікамі сэксуальных меншасцяў публічных мерапрыемстваў у падтрымку сваіх грамадзянскіх правоў. Сярод жыхароў Беларусі ў цэлым не супраць падобных акцый траціна апытаных.

Вынікі даследавання паказалі, што сярод жыхароў Мінска 25,9% лічаць, што гомасэксуалы павінны мець права на правядзенне публічных мерапрыемстваў, а яшчэ 16,5% рэспандэнтаў ставяцца да такіх мерапрыемстваў з абыякавасцю, абраўшы варыянт адказу «мне ўсё адно». Сярод жыхароў Беларусі ў цэлым колькасць прыхільнікаў публічных акцый геяў і лесбіянак складае 14,1%, а 24% ставяцца да іх з абыякавасцю. Таксама даследаванне выявіла, што 57,7% мінчукоў і 61,9% беларусаў адмовілі сэксуальным меншасцям у праве на мірныя публічныя мерапрыемствы, адказаўшы на пастаўлены сацыёлагамі пытанне катэгарычна адмоўна.

Правядзенне мерапрыемстваў беларуска-расійскага Славянскага гей-прайда ў Мінску запланава на 15 траўня 2010 года.

Падрабязней

Збіраюся ў Польшчу

  • 29 Кст 2009 at 10:28 AM
Загарэлы
Праз некалькі тыдняў буду ў Варшаве. 
Загарэлы
Гэтую радасную навіну паведаміла і "Наша Ніва". Пад навіной, як часта бывае пад публікацыямі на гэтую тэму, разганрнулася шырокая дыскусія. Зірніце тут самі

Вылучу троечку каментараў:

Літ напiсаў(ла)

Кастрычнiк 23, 2009 у 20:54


я так думаю, Беларусь і яе насельніцтва вартае таго што мае. Пачытаўшы гэтыя каментары (і раней, датычныя іншых тэмаў) бачу што насельніцтва Беларусі сапраўды цёмнае, замарочанае, няздольнае да прыняцця іншых, не падобных да сябе адрозных (усе навокал вінаватыя ў нашых бедах: маскалі, літоўцы, гомікі, хто там яшчэ?...). А калі пачынаюць ставіць гамасэксуалізм на адну палічку з педа- і зоофіліяй, ну, даруйце, тут каментарыі проста непатрэбныя.
Увогуле, я доўгі час падманваў сябе ілюзіямі што беларусы вартая, эўрапейская нацыя. Нажаль, з гадамі, я ўсё больш і больш разумею, што гэта ня так. Далёка нам яшчэ да заходняй цывілізацыі. Надта вялікі ўплыў на менталітэт насельніцтва РБ зрабіла Азія. І працягвае ўплываць. Нічога не бывае выпадковага. РБ і яе насельніцтва займаюць сваё месца на гэтай кулі.

lynglimt напiсаў(ла)

Кастрычнiк 25, 2009 у 20:57


Старэйшаму: А на вашай ніве распусты няма? А ці ўсе гетэрасексуальныя пары ўступаюць толькі ў ТРАДЫЦЫЙНЫЯ стасункі і не спрабуюць нечага іншага? Можна быць прыкладным сем'янінам, не есть больше мяса и питаться только рисовыми котлетками і быць нікчэмнасцю або нягоднікам. І яшчэ адкрыю сакрэт на вушка: заўважана: самымі лютымі ворагамі гомасексуалізму з'яўляюцца такія ж. так што нападкі на бедных гомасексуалаў у стылі "Трымай злодзея!"Трэба ж адвесці ўвагу ад уласнай нікчэмнасці.Асабліва калі акрамя гэтай "нармальнай" арыентацыі за душой нічога няма.

Ігар напiсаў(ла)

Кастрычнiк 25, 2009 у 23:34


Цемрашальства большасьці ўдзельнікаў гэтае дыскусіі моцна ўражвае. Думаю, - галоўная прычына жорсткасьці й нянавісьці, якую яны спавядаюць да іншых. Гэта самая звычайная (але вельмі непрыемная, а часта - страшная) ксэнафобія, якая прыкрываецца этыкай і рэлігіяй. Але па плёнах усё пазнаецца: за тымі словамі ані каліва любові, добразычлівасьці, прыстойнасьці, клопату пра бліжняга і агульнае дабро.

Нехта вышэй пракамэнтаваў, што гэтая дыскусія - добрае сьведчаньне стану беларускага грамадзтва, якому далёка да Эўропы. Калі дапусьціць, што беларусам хочацца ў Эўропу, то гамафобія будзе адным з камянёў на шыі ці ў кішэні, які будзе моцна замінаць, бо гамафобія - ірацыянальная і разбурае грамадзкі дабрабыт, бо робіць зь людзей істотаў (нехта тут так гомасэксуалаў і назваў) другога гатунку, тармозіць стваральныя памкненьні, заахвочвае страх і падман.

Многія з удзельнікаў дыскусіі падмацоўваюць свае погляды рэлігійнымі аргумэнтамі. Але большасьць з іх - невуцва. Людзі відавочна не чытаюць багаслоўя - нават таго, што па-беларуску ўжо ёсьць. Усе гэтыя развагі пра нешта выразна напісанае ў пісаньні, пра мужалоства і пад. - наіўнае пустаслоўе. Людзі ўспрымаюць Біблію нібы "Савецкую Беларуссію" - навіны Выбранага Народу і ўсім зразумелыя (але занудныя, доўгія, заблытанія) павучаньні Бацькі.
Загарэлы

Зміцер Дашкевіч на "БелСаце" назваў геяў гамасекамі. ПЛідар "Маладога Фронту" паўтарае гэтае слова зноў і зноў... Дашкевіч , напэўна, не лічыць гэта слова абразай, іначай не наважыўся б раскідацца крымінальна-адміністрацыйнымі словамі ў эфіры сродка масавай інфармацыі. Калі ён называе геяў гамасекамі і не лічыць гэта злачынствам, то пасвячаю Зміцера Дашкевіча ў гамасекі. Зміцер Дашкевіч - гамасек - гэта гучыць так бяскрыўдна і зусім не абразліва.
 


Не рабі іншым таго, чаго не хочаш сабе.

Дашкевіч, ты чытаў Біблію? Ці ты з яе сабе самакруткі круціш? Бо нейкі ты абкураны...

Іншы гамасек з Маладога Фронту адмовіўся ісці на адно НДА-мерапрыемства таму, што яно мусіла ладзіцца ў гей-клубе... Дык пайшоў ён у сраку! Мерапрыемства ўсё-адно адбудзіцца ў гей-клубе.
Загарэлы
У Мінску забілі глуха-нямога гея.

У пошуках злачынцы з гарадской міліцыі дайшла да мяне дамоў. Я не сведка і не падазраваны. 

Зразумела, забойства - гэта вельмі кепска. Я дапамагу следству, чым змагу. Бо сёння забілі аднаго, а заўтра - ... 

Але неяк гэта дзіўна... Злачынства нібы здзейснілася да таўня 2009. І прама да мяне дамоў. Зараз.

Калі хто ведае пра забойства глуха-нямога гея ў Мінску - паведамце, калі ласка.

Перапісаліся ўчора

  • 15 Кст 2009 at 7:26 AM
Загарэлы
Маці і бацька: родная мова - руская. Размаўляюць па-руску.

Я і сястра: родная мова - беларуская. Размаўляем па-беларуску.
 

Усё па-іншаму

  • 11 Кст 2009 at 7:40 PM
Стандарт
З Ім усё па новаму... Я проста выкінуты з некаторых абласцей жыцця, але я ў ягоных абдымках... Пакуль для мяне гэта важна.

Магчыма, заўтра будзе важным нешта іншае, але сёння я аддаю перавагу ягоным салодкім вуснам, рукам і пяшчотным дотыкам, сапраўднай усмешцы, ягоным цёплым словам.

З выпадковай перапіскі

  • 01 Кст 2009 at 5:28 PM
Стандарт
А у меня много увлечений и занятий, которые я считаю важными, если разбить на теги, то будет так: права человека, политика, видимость, гласность, гей-прайд, демократия, плюрализм, история, Беларусь, Европа, любовь, дружба, идеал, стремление, желание, доброта, помощь, мир, решительность.
гонар
Пра тое, як усё прайшло ТУТ.

Тэкст прынятай Мінскай Рэзалюцыі пра правы ЛГБТ ТУТ.

Фотасправаздача з Канферэнцыі ТУТ.

Маё ж асабістае меркаванне - Канферэнцыя прайшла выдатна. 
Загарэлы
5-я международная ЛГБТ-конференция пройдет в Минске 26 сентября. В мероприятии примут участие около 30 общественных организаций и инициативных групп. Цель конференции — разработка общих подходов по решению проблемы гомофобии в Беларуси.

Организатором конференции «ЛГБТ-движение и неправительственные организации. Перспективы сотрудничества для преодоления гомофобии в белорусском обществе» выступает правозащитный проект «ГейБеларусь». Спонсорскую помощь оказывает проект «ГейРоссия». Подготовка конференции проходит под патронажем комитета Международного дня противодействия гомофобии IDAHO.

В ЛГБТ-конференции намерены принять участие представители около 30 общественных организаций и инициативных групп, среди которых Белорусский Хельсинский комитет, Белорусская партия «Зеленые», ОО «Молодые социал-демократы — Маладая Грамада», правозащитный центр «Весна», Белорусская ассоциация журналистов, Международная амнистия, Белорусская социал-демократическая партия (Грамада), Студенческая Рада и другие.

Однако далеко не все НГО и партии из демократического оппозиционного лагеря откликнулись на приглашение принять участие в ЛГБТ-конференции. Как рассказал «Белорусским новостям» руководитель проекта «ГейБеларусь» Сергей Андросенко, во время подготовки организаторы столкнулись с тем, что «некоторые организации, в том числе те, которые называют себя демократическими, отказались от участия в мероприятии или проигнорировали приглашение, хотя оно было отправлено несколько раз».

Весь материал

Разамкнёныя абдымкі

  • 23 Врс 2009 at 8:36 AM
Загарэлы


Я, Сяргей [info]pradzed, Наталка і мілы хлопчык Яўген схадзілі ўчора на “Разамкнёныя абдымкі” Альмадовара. У “Победу”.

Яўгена вельмі хацелася абняць у кінатэатры. Але баяўся, што ён будзе адчуваць сябе няёмка, мне та пофігу. А абняць хацелася ад нежнасці.

Фільм клёвы. Чалавечы. Пра творчасць. Пра каханне. Пра апантанасць сваёй справай і сваім каханнем. Пра апантанасць сваім каханнем і сваёй справай.

Пасля пайшлі з Яўгенам у “Лондан”. Ён піў каву Costa Rica, я піў піва Cozel. Паглядзелі на фотавыставу маёй сяброўкі Кацярыны Сырамалот “Калі вельмі хочацца – то можна”. Выпадкова сустрэліся з ёй там, пацалаваліся і з вітаннямі, і на развітанне.


Калі развітваліся з Яўгенам, і не абняліся, і не пацалаваліся.

Разамкнёныя абдымкі. А можа, Яўген, калі вельмі хочацца, то можна?

Загарэлы
У мяне зраніцы пасля кавы вельмі актыўны настрой. Сёння сустрэча, але хутчэй за ўсё, спатканне, з вельмі сімпатычным і надзвычай разумным хлопцам. Настрой добры. :)

Таму патэлефанаваў ва ўкраінскае грамадскае аб'ядннанне "Каханне супраць гомасэксуалізму" (кантакты, калі каму трэба) і сказаў нейкай жанчыне, што аб іх думаю. На гадзінніку было 07:30 раніцы. Настрой яшчэ больш палепшыўся.

Эх, мая гомасэксуальная любоў, маё гомасэксуальнае каханне...

Адзін мой сябар Кірыла напісаў такі класны верш:

Ты ж каханым будзеш таксама,
Ты дазволіш сябе кахаць.
Ты для некага будзеш абраным,
Свае вусны дасі цалаваць.

Нехта будзе жадаць напэўна
І усьмешку і Твой пагляд.
І кагосьці зкатуе рэўнасьць,
Калі Ты азірнесься назад.

Нехта будзе пакутаваць жорстка
І Табе падаруе верш,
Але Ты не заўважыш проста,
Ці аркушык гэты парвеш.

Станеш татай, юнацтва пройдзе,
Ты каханьне захочаш узгадаць,
Але думка, на жаль, ня сойдзе:
“Аб няйзьдзейсьненным шкадаваць…”

Я кахаю Цябе безкарысна
Выбачай, што кажу ў слых.
Не падумай. Яно – няўмысна,
І вачэй не кране Тваіх.
Загарэлы
П'ю завараную молатую каву "Якабс", падораную Палінай мне на Дзень Народзінаў. 
Закусваю горкім шакаладам "Камунарка", набытым на акцыі ў яе фірменнай краме ў "Сталіцы".
Думаю, што б зрабіць яшчэ такога, каб гамафобія ахрынела.

Tags:

Загарэлы
Што толькі не нараджаецца ў спрэчках. :) Вось

Latest Month

Ліс 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com